Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2019, 12:37

Прэс-канферэнцыя аб плане рэалізацыі Дырэктывы аб развіцці будаўнічай галіны пройдзе ў БЕЛТА 21 мая

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя "Як будзе развівацца беларуская будаўнічая галіна. План мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 8" адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 21 мая ў 12.00.

4 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны", у якой выкладзены рашэнні, прынятыя на рэспубліканскім семінары-нарадзе ў лістападзе 2018 года. У дакуменце таксама змешчаны пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы па ўстараненні існуючых у галіне праблем і павышэнні яе эфектыўнасці. Пастановай Савета Міністраў ад 14 мая 2019 года зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 8. Пракаменціруе дакумент начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей.

Акрэдытацыя СМІ абавязкова. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі