Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2016, 13:48

Прэм'ер-міністр азнаёміўся з работай ААТ "Інтэграл"

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час рабочай паездкі наведаў ААТ "Інтэграл" - кіруючую кампанію холдынга "Інтэграл", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час наведвання прадпрыемства Андрэй Кабякоў азнаёміўся з вынікамі яго фінансава-гаспадарчай дзейнасці і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па вытворчасці найноўшых мікраэлектронных кампанентаў, паглядзеў тыя віды прадукцыі, якія вырабляе "Інтэграл", а таксама павыбаў на вытворчасці.

Як растлумачыў генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Саладуха, цяпер на "Інтэграле" рэалізуецца некалькі інвестпраектаў. "Гэта, напрыклад, развіццё нашага дызайн-цэнтра, а таксама развіццё вытворчасці на пласцінах дыяметра 150 мм і пашырэнне яго функцыянальных магчымасцей. Праекты пачаты ўжо, плануем іх завяршэнне ў 2017-2018 гадах", - адзначыў ён.

Гендырэктар прадпрыемства падкрэсліў, што галоўная мэта "Інтэграла" - нарасціць аб'ёмы экспарту. У 2016 годзе мы, улічваючы складанасць сітуацыі, разлічваем захаваць мінулагодні ўзровень экспарту і, калі атрымаецца, нарасціць яго на 5-7 працэнтаў", - паведаміў ён. У 2015 годзе аб'ём экспарту прадпрыемства склаў $83,5 млн. Асноўны рынак "Інтэграла" - расійскі, туды пастаўляецца 80 працэнтаў прадукцыі, яшчэ 20 працэнтаў адгружаюцца ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі.

Таксама Віталь Саладуха расказаў, што прадпрыемства актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі саюзных праграм. "Мы ўжо завяршылі саюзную праграму "Аснова", цяпер распрацоўваецца канцэпцыя новай праграмы "Мікратэх". Пакуль складана ідзе ўзгадненне з расійскага боку. Гэта праграма прадугледжвае далейшую распрацоўку сучасных тэхналогій для вытворчасці вырабаў мікраэлектронікі", - растлумачыў ён.

Гаворачы аб працаўладкаванні маладых спецыялістаў, гендырэктар "Інтэграла" адзначыў, што ў апошнія гады адток такіх кадраў запаволіўся. Маладыя людзі да нас ідуць ахвотна. Раней была праблема: прыходзіць малады спецыяліст, два гады адпрацаваў і звальняецца. Але ўжо другі год такіх выпадкаў няма. Сітуацыю ўдалося пераламаць", - канстатаваў ён. У гэтым годзе на прадпрыемства прыйшло 237 маладых спецыялістаў, з іх 95 чалавек - пасля ВНУ.

У час рабочай паездкі прэм'ер-міністр таксама азнаёміўся з работай ТАА "Олмісэрвіс" і ЗАТ "Салар ЛС".

ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл" з'яўляецца распрацоўшчыкам, вытворцам і экспарцёрам мікраэлектронных кампанентаў і вырабаў электроннай тэхнікі (інтэгральных мікрасхем, паўправадніковых прыбораў і вадкакрышталічных індыкатараў). Аб'ём вытворчасці "Інтэграла" за 2015 год перасягнуў Br1,5 трлн (недэнамінаваных).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі