Раман Галоўчанка
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа ў 2025 годзе чакаецца напружаная, але мэты пастаўлены рэалістычныя. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, падводзячы вынікі работы эканомікі ў 2024 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час даклада аб зацвярджэнні Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2025 год 15 студзеня кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што бягучы год, як і ўся пяцігодка, будуць няпростымі. "Таму трэба варушыцца. Трэба пражыць не толькі будучы год, але і пяцігодку выцягнуць так, каб не было ганебна і сорамна перад будучымі пакаленнямі", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Прэзідэнт проста так нічога ніколі не гаворыць. Кіраўнік дзяржавы глыбока валодае сітуацыяй як у эканоміцы нашай краіны, так і ў свеце. Мы падзяляем, безумоўна, гэту ацэнку. Яна аб'ектыўная. Тое, што год будзе складаны, звязана не толькі з нашымі асноўнымі эканамічнымі партнёрамі, але і з агульнай сітуацыяй у сусветнай эканоміцы, якая застаецца складанай. Амаль усюды назіраюцца нізкія тэмпы эканамічнага росту, недзе адбываецца тэхнічная рэцэсія, як у тым жа Еўрасаюзе. Сусветныя эксперты чакаюць, што буйнейшыя эканомікі свету ў будучым годзе ўвойдуцьу стадыю запаволення эканамічнага росту. Усё гэта памнажаецца на гандлёвыя войны, якія ідуць цяпер і якіх можна чакаць у бліжэйшы час. Чуваць заявы новай амерыканскай адміністрацыі адносна ўвядзеня новых тарыфаў", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.
У свеце пануюць гандлёвыя войны і пратэкцыянізм, заўважыў прэм'ер. "Самы горшы сцэнарый, які можа быць, на наш погляд, - пераход такіх войнаў у рэжым "усе супраць усіх". Гэта пагражае канчатковай дэфрагментацыяй сусветнай эканомікі, якая цяпер і так ужо назіраецца. Тэндэнцыі ўзмацняюцца і тут вельмі негатыўную ролю адыгрываюць агульныя і бяздумныя санкцыі, якія ўводзяцца налева і направа адносна ўсіх без разбору. Праінфляцыйныя фактары сусветнай эканомікі нікуды не дзеліся, напрыклад, ужо згаданы рост тарыфаў, нарастаючы дэфіцыт электраэнергіі ў свеце. Краіны ў першую чаргу еўразоны і шэраг іншых вялікіх эканомік, спрабуючы змагацца з ахалоджваннем эканамічнага росту, пачынаюць праводзіць больш стымулюючую грашова-крэдытную палітыку, гэта значыць зніжаюць працэнтныя стаўкі, імкнучыся тым самым ажывіць эканамічны рост, што таксама з'яўляецца моцным праінфляцыйным фактарам", - расказаў кіраўнік урада.
У Беларусі на гэта звярталі ўвагу даўно і прагназавалі, падкрэсліў прэм'ер. "Таму свядома ідзём на такія напружаныя лічбы заданняў, якія стаяць у бягучым годзе. Яны рэалістычныя. Дабівацца іх будзем тымі ж метадамі, якія пацвердзілі сваю эфектыўнасць у бягучым годзе - эканамічная мабілізацыя ў першую чаргу. Будзем працаваць напружана над выкананнем гэтай задачы, у нас іншага шляху няма", - сказаў на заканчэнне Раман Галоўчанка.-0-