Фота з архіва
19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правілы работы на агульным электраэнергетычным рынку Саюзнай дзяржавы могуць быць зацверджаны ў бліжэйшы час. Аб гэтым расказаў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны", паведамляе БЕЛТА.
У снежні 2024 года Беларусь і Расія заключылі міждзяржаўны дагавор аб фарміраванні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы. "Гэта вельмі сур'ёзны, фундаментальны дакумент. Да яго падпісання мы ішлі даволі доўгі перыяд. Дзякуючы гэтаму дагавору нам удалося выбудаваць траекторыю аб'яднання электраэнергетычных рынкаў у Беларусі і Расіі. Улічваючы тое, што яны крыху па-рознаму на гэты момант функцыянуюць, нам удалося знайсці кампрамісныя кропкі, з дапамогай якіх мы вызначылі, як будзем працаваць на наступных этапах. Наступным этапам з'яўляецца падпісанне правіл работы на агульным электраэнергетычным рынку. Цяпер гэты дакумент знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці і праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне. Думаю, што ў бліжэйшы час мы гэты дакумент падпішам", - сказаў Дзяніс Мароз.
Паводле яго слоў, фарміраванне агульнага рынку будзе адбывацца паэтапна. "На першым этапе мы будзем забяспечваць узаемадзеянне паміж суб'ектамі гаспадарання агульнага электраэнергетычнага рынку на ўзроўні ўпаўнаважаных арганізацый. Пры больш глыбокай інтэграцыі на наступных этапах мы ўжо зможам стварыць сістэму, калі ўсе спажыўцы і вытворцы энергіі ў Беларусі змогуць узаемадзейнічаць з такімі ж спажыўцамі і вытворцамі ў Расіі", - адзначыў намеснік міністра.
"Мэтай фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку з'яўляецца, па-першае, павышэнне надзейнасці работы энергетычных сістэм. Чым больш удзельнікаў у энергетычнай сістэме, тым больш надзейнай яна становіцца. Другая мэта - пашырэнне магчымасцей для спажыўцоў па выбары пастаўшчыкоў энергетычных рэсурсаў. Гэта забяспечвае выраўноўванне ўмоў гаспадарання для эканамічных суб'ектаў, павышэнне канкурэнтаздольнасці абедзвюх краін", - сказаў на заканчэнне Дзяніс Мароз.-0-