Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 кастрычніка 2017, 10:29

Праверачная нагрузка на суб'екты гаспадарання значна знізіцца - КДК

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новаўвядзенні ў кантрольнай (нагляднай) дзейнасці накіраваны на зніжэнне праверачнай нагрузкі на суб'екты гаспадарання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю, каменціруючы ўказ нумар 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці", падпісаны Прэзідэнтам 16 кастрычніка.

Указ накіраваны на мінімізацыю ўмяшання кантралёраў у гаспадарчую дзейнасць суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Ён прадугледжвае новыя падыходы да арганізацыі кантрольнай (нагляднай) дзейнасці. Гэта выключэнне шэрага дзяржорганаў і іншых арганізацый з пераліку кантралюючых (наглядных) органаў, упаўнаважаных праводзіць праверкі. Асобныя кантрольныя мерапрыемствы пераводзяцца ў мерапрыемствы тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару - у выпадку ўстаранення ва ўстаноўлены тэрмін парушэнняў, выяўленых пры правядзенні такіх мерапрыемстваў, меры адказнасці да суб'ектаў прымяняцца не будуць. Прадугледжваецца правядзенне з 2019 года выбарачных праверак, якія будуць назначацца з улікам крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі і на падставе вынікаў аналізу існуючай у распараджэнні кантралюючага (нагляднага) органа інфармацыі. Колькасць падстаў для назначэння пазапланавых праверак скарачаецца (пры гэтым у ходзе пазапланавай праверкі могуць вывучацца толькі тыя пытанні, да якіх адносяцца факты і абставіны, што паслужылі падставай для назначэння пазапланавай праверкі). Прыпыненне дзейнасці суб'екта гаспадарання, аб'екта будаўніцтва, абсталявання магчыма толькі па рашэнні суда. Кожны чалавек мае права абскардзіць рашэнні кантралюючых (наглядных) органаў, калі прынятыя імі рашэнні парушаюць яго правы і законныя інтарэсы. Прадугледжваецца выкарыстанне чэк-лістоў усімі дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць нагляд у форме праверак.

Ведамасны кантроль будзе рэфармаваны. У Камітэце дзяржкантролю створаць Міжведамасны савет па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.

У прэс-службе адзначылі, што ўказ нумар 376 прайшоў грамадскае абмеркаванне. Закладзеныя ў нарматыўным прававым акце падыходы адобраны дзелавой супольнасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі