Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 сакавіка 2022, 18:24

Прававыя акты ЕАЭС перакладуць на беларускую мову

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) перакладзе міжнародныя дагаворы і акты органаў Еўразійскага эканамічнага саюза на беларускую мову, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі разам з дырэктарам Дэпартамента пратакола і арганізацыйнага забеспячэння Еўразійскай эканамічнай камісіі Даніярам Турусбекавым падпісалі дагавор на аказанне паслуг па пісьмовым перакладзе нарматыўных прававых актаў ЕАЭС на беларускую мову.

Для рэалізацыі дагавора вызначаны адказныя службовыя асобы, якія забяспечваюць каардынацыю работы і ўзаемадзеянне паміж Дэпартаментам пратакола і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК і НЦПІ.

З 2015 года вядуцца работы па перакладзе прававых актаў ЕАЭС на армянскую, кыргызскую і казахскую мовы. Функцыянуе прававы партал ЕАЭС, на якім размешчаны ўсе прававыя акты саюза. Пераклад прававых актаў ЕАЭС на беларускую мову плануецца выканаць у 2022 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі