Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 сакавіка 2020, 15:52

Працэнты па крэдытах дрэваапрацоўчых і цэлюлозна-папяровых прадпрыемстваў выплацяць з бюджэту

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэнты па крэдытах дрэваапрацоўчых і цэлюлозна-папяровых прадпрыемстваў у 2020 годзе выплацяць з бюджэту. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 3 сакавіка 2020 года нумар 129 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрству фінансаў даручана за кошт рэспубліканскага бюджэту забяспечыць пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі арганізацыям дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і папаўнення абаротных сродкаў, а таксама часткі некаторых расходаў.

Размова ідзе аб прадпрыемствах ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат", РУП "Завод газетнай паперы".

Атрыманыя сродкі накіроўваюцца арганізацыямі ў 2020-2021 гадах на папаўненне ўласных абаротных сродкаў.

Канцэрну "Беллеспаперапрам" разам з Дзяржкаммаёмасцю трэба будзе да 1 красавіка 2021 года ўнесці праекты нарматыўных прававых актаў аб павелічэнні долі Рэспублікі Беларусь у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў на сумы аказанай ім дзяржпадтрымкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі