Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 мая 2025, 15:01

Прамысловасць і сельская гаспадарка. Як моцна па іх ударылі ваенныя гады, расказалі ў Белстаце

Фота з архіва
Фота з архіва
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галіны прамысловасці і сельскай гаспадаркі ўдалося вывесці на даваенны ўзровень праз 5-15 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Такія даныя прыводзіць Белстат, паведамляе БЕЛТА.

У гады вайны было разбурана звыш 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, знішчана або вывезена больш як 90 працэнтаў станкоў і тэхналагічнага абсталявання. Год аднаўлення даваеннага ўзроўню - 1950. Сёння ў Беларусі паспяхова працуе больш за 16 тыс. прамысловых прадпрыемстваў. На экспарт пастаўляецца больш за палавіну вырабленай прамысловай прадукцыі.

Што датычыцца прадукцыі сельскай гаспадаркі, то ў параўнанні з даваенным перыядам яе вытворчасць у 1945 годзе знізілася напалавіну. Але пераўзысці даваенны ўзровень на чвэрць удалося ўжо ў 1960 годзе.

У нашы дні Беларусь поўнасцю забяспечвае сябе прадукцыяй сельскай гаспадаркі. Узровень самазабеспячэння малаком складае 283 працэнты, мясам - 135 працэнтаў, яйкамі - 123 працэнты, бульбай - 111 працэнтаў, агароднінай і бахчавымі культурамі - 103 працэнты. Сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання займаюць пятую частку ў агульным аб'ёме экспарту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі