Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2023, 09:06

Прамысловасць і фармацэўтыка. Беларусь і Узбекістан абмеркавалі перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч правёў перагаворы з міністрам інвестыцый, прамысловасці і гандлю гэтай краіны Лазізам Кудратавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Ташкенце.

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана. Адбыўся таксама абмен меркаваннямі па перспектыўных напрамках далейшага пашырэння ўзаемадзеяння ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, прамысловасць і фармацэўтыка.

Акрамя таго, былі абмеркаваны падыходы беларускага і ўзбекскага бакоў да рэалізацыі сумесных і інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў рамках узаемадзеяння на міжрэгіянальным узроўні.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам устаноўлены 21 студзеня 1993 года. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан адкрыта ў лютым 1994 года. Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь пачало работу ў сакавіку 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі