Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 ліпеня 2024, 16:15

Прамысловасць і АПК. Пархомчык назваў кропкі росту тавараабароту з Амурскай вобласцю

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык назваў кропкі росту тавараабароту ў час сустрэчы з губернатарам Амурскай вобласці Васілём Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэгіянальныя адносіны, сувязі з'яўляюцца трывалым фундаментам у супрацоўніцтве Беларусі і Расіі. Нашы адносіны з Расійскай Федэрацыяй заўсёды складваліся і будуць складвацца цёпла. Мы адкрыты і гатовы падзяліцца ўсімі тымі напрацоўкамі, якія мае наша краіна", - сказаў Пётр Пархомчык.

Ён нагадаў, што ў адносінах з Амурскай вобласцю быў вельмі паспяховым 2021 год. Тады ў гэты рэгіён была пастаўлена вялікая партыя кар'ерных смазвалаў БЕЛАЗ. На думку віцэ-прэм'ера, ёсць шмат агульных інтарэсаў з Амурскай вобласцю, якія далі б магчымасць устойліва мець высокі тавараабарот.

"Напрыклад, наша прамысловасць шматгранная. Яна захавала ўсё тое, што засталося з савецкіх часоў, пры гэтым мы змаглі яе мадэрнізаваць. Прамысловасць Беларусі цяпер знаходзіцца на высокім канкурэнтным узроўні, яе прадукцыя запатрабавана. Эканоміка нашай краіны, нягледзячы на ўсе знешнія выклікі, захоўвае дадатную дынаміку. Прамысловасць у гэтым годзе спрацавала з ростам на 7,1 працэнта, ВУП Беларусі вырас на 5 працэнтаў. Гэта сведчыць аб тым, што спробы Захаду прыпыніць наша развіццё не маюць ніякага поспеху", - падкрэсліў ён.

Беларуская тэхніка запатрабавана на прасторах Амурскай вобласці, у тым ліку сельгастэхніка (камбайны, трактары, агрэгаты). Прычым беларускі бок можа прапанаваць розныя камбінацыі - як для малых палёў, так і для буйных гаспадарак. "Ёсць шырокі спектр прапаноў, мы гатовы паставіць гэту тэхніку і арганізаваць яе суправаджэнне", - звярнуў увагу Пётр Пархомчык.

Другі напрамак - пасажырская тэхніка. "Мы тут таксама маем вельмі сур'ёзныя поспехі, запыты на выпускаемую намі тэхніку пастаянна растуць. У нас у краіне прынята кіраўніцкае рашэнне: нарошчваем магутнасці на Мінскім аўтамабільным заводзе. Завершым у канцы гэтага года будаўніцтва новага зборачнага цэха, які дасць магчымасць нам павялічыць вытворчасць пасажырскага транспарту практычна ў два разы. Гэта вельмі добра спалучаецца з расійскай праграмай, якая прадугледжвае попыт на гэту тэхніку. Тут таксама ёсць розныя варыянты - і аўтобусы з рухавіком унутранага згарання, і электробусы, і тралейбусы з аўтаномным ходам, трамваі. Увесь спектр гэтай тэхнікі папулярны ў Расіі. Мы стварылі ў РФ зборачныя вытворчасці. Але таксама можна адразу з завода - МАЗа або "Белкамунмаша" - атрымаць тэхніку", - удакладніў віцэ-прэм'ер.

Акрамя таго, Беларусь прапануе Амурскай вобласці тэхніку для тушэння пажараў у лясах. "Акрамя таго, у нас створана сістэма папярэджання аб узгараннях у лясных масівах. Яна вельмі эфектыўная. Колькасць узгаранняў вялікая, але яны не прыводзяць да істотных пажараў. Сістэма своечасова папярэджвае, тэхніка дае магчымасць хутка тушыць", - адзначыў Пётр Пархомчык.

Яшчэ адзін важны напрамак супрацоўніцтва - сельская гаспадарка. Ёсць перспектывы ў галіне насенняводства, паставак мяса птушкі, ялавічыны, свініны. "Таксама мы будуем фермы пад ключ далёка за межамі Беларусі. Калі такое жаданне з'явіцца, мы ўсё зробім пад ключ, з беларускім абсталяваннем, шматразова апрабаваным. Эфектыўнасць гэтых праектаў вельмі высокая. У нас цяпер магутная праграма па будаўніцтве ферм у кожнай вобласці Беларусі. Гэта сучасныя фермы, якія адпавядаюць апошняму слову тэхнікі, рэзультатыўныя. Наш вопыт можа стаць асновай для прыняцця вамі кіраўніцкага рашэння", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Што датычыцца навукі, Пётр Пархомчык падкрэсліў важнасць выбудоўвання прамых кантактаў паміж Беларуссю і Амурскай вобласцю. Ён падкрэсліў, што беларускія вучоныя ствараюць шмат важных новых напрацовак і апрабуюць іх у рэальным сектары эканомікі. Магчыма і сумесная работа ў галіне медыцыны, фармацэўтыкі.

"У нашай будаўнічай галіне спецыялісты вельмі аператыўна прымаюць рашэнні і гатовы працаваць фактычна ў любой кропцы Расіі. Мы ажыццяўляем вялікую колькасць сацыяльных праектаў. Гэта работа выконваецца па канкурэнтнай эфектыўнай цане. Калі з'явіцца жаданне, беларускі будаўнічы дэсант гатовы выехаць і ўзвесці тыя аб'екты, якія неабходны вашаму рэгіёну", - акцэнтаваў віцэ-прэм'ер.-0-
Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі