Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2019, 19:17

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-жніўні павялічылася на 0,7 працэнта

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-жніўні ў бягучых цэнах склаў Br74,8 млрд, або ў супастаўных цэнах 100,7 працэнта да паказчыка за аналагічны перыяд 2018 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці павялічылася на 0,8 працэнта, у апрацоўчай - на 0,9 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і знішчэнні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - на 1,3 працэнта. У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам паказчык зменшыўся на 0,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі