Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 чэрвеня 2019, 17:23

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-маі павялічылася на 0,3 працэнта

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-маі ў бягучых цэнах склаў Br46,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 100,3 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2018 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Прамысловая вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці павялічылася на 1,2 працэнта, у апрацоўчай прамысловасці - на 0,6 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - на 1,3 працэнта. У забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам паказчык зменшыўся на 1,6 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі