17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-лютым у бягучых цэнах склаў Br21,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 108,3 працэнта да аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці скарацілася на 1,6 працэнта, у апрацоўчай вырасла на 7,5 працэнта.
Па віду эканамічнай дзе йнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам" вытворчасць вырасла на 15,9 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў знізілася на 1 працэнт.-0-