Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 сакавіка 2024, 12:48

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-лютым вырасла на 7,1 працэнта
 

Фота з архіва
Фота з архіва
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-лютым 2024 года склаў Br31,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 107,1 працэнта да ўзроўню студзеня-лютага 2023-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 7,1 працэнта, у апрацоўчай - на 6,7 працэнта.

Па відзе эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам" вытворчасць павялічылася на 10,5 працэнта, а ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў скарацілася на 0,4 працэнта.

Індэкс прамысловай вытворчасці ў лютым 2024 года ў параўнанні з лютым 2023 года склаў 108,8 працэнта, у параўнанні са студзенем 2024 года - 101,9 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі