Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2018, 16:59

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-ліпені павялічылася на 7,5 працэнта

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені - ліпені бягучага года аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br61,8 млрд, або ў супастаўных цэнах 107,5 працэнта да ўзроўню студзеня - ліпеня 2017 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Прамысловая вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці павялічылася на 3,1 працэнта, у апрацоўчай прамысловасці - на 8,1 працэнта, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам - на 6,9 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - на 0,5 працэнта.

Індэкс прамысловай вытворчасці за ліпень 2018 года да ліпеня 2017-га склаў 105,7 працэнта.

Ва ўсіх галінах апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень - ліпень 2018 года перавысіў узровень студзеня - ліпеня 2017 года. Найбольшы рост назіраўся ў вытворчасці машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 18,1 працэнта), вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 14,5 працэнта), транспартных сродкаў і абсталявання (на 12,5 працэнта), асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 11,7 працэнта), металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання (на 8,4 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі