Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2021, 09:41

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-кастрычніку вырасла на 7,1 працэнта

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені - кастрычніку склаў Br125,2 млрд, або ў супастаўных цэнах - 107,1 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці ўзрасла на 2 працэнты, у апрацоўчай - на 6,8 працэнта.

Па відах эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам" вытворчасць вырасла на 12 працэнтаў, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - на 3,1 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі