Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2018, 09:06

Прамкааперацыя і бесперашкодныя пастаўкі застаюцца для Беларусі ключавымі пытаннямі ў адносінах з РФ - Петрышэнка

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамкааперацыя, зняцце абмежаванняў, бесперашкодныя пастаўкі прадуктаў харчавання застаюцца для Беларусі ключавымі пытаннямі ў адносінах з Расіяй. Аб гэтым 14 лістапада на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парадак дня пасяджэння групы Ігар Петрышэнка назваў шырокім і важкім. Ён арганічна адлюстроўвае ўсю работу, якая праводзіцца апошнім часам бакамі па лініі Саюзнай дзяржавы і двухбаковых адносін. Акрамя таго, ён максімальна карэспандуецца з парадкам маючага адбыцца пасяджэння саюзнага Саўміна і змяшчае пытанні, якія выносяцца на ВДС.

"Для беларускага боку ключавымі пытаннямі былі і застаюцца развіццё прамысловай кааперацыі, зняцце і адмена абмежавальных мер, забеспячэнне бесперашкодных паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер. Ён дадаў, што лічыць вельмі важным перавесці ўсе даручэнні і рашэнні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў па гэтых пытаннях у практычную плоскасць.

Асобную ўвагу, на думку Ігара Петрышэнкі, трэба ўдзяліць пытанню рэалізацыі саюзных праграм. "Тут ёсць як старыя праблемы - працягласць працэдур узгаднення, затрымка рэалізацыі, парушэнне тэрмінаў справаздачнасці, так і новыя, - адзначыў ён. - Ужо ў 2020 годзе мы можам сутыкнуцца з няхваткай фінансавых рэсурсаў пад рэалізацыю праграм. У сувязі з гэтым хацеў бы падкрэсліць важнасць не ўпусціць па кан'юктурных прычынах тыя сапраўды важныя праекты і праграмы, якія могуць прынесці адчувальную дапамогу нашым людзям".

Ігар Петрышэнка выказаў упэўненасць, што групе, якая сабралася 14 лістапада ў новым складзе, удасца не толькі захаваць пераемнасць, але і выйсці на новы, яшчэ больш высокі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва. Ён адзначыў, што ў яе склад уключаны паслы Беларусі і Расіі. Па абавязку службы гэтыя людзі валодаюць паўнацэннай і выверанай інфармацыяй па шырокім коле пытанняў, ведаюць усю праблематыку двухбаковага супрацоўніцтва, комплексна і паўнацэнна валодаюць інфармацыяй на месцах.

У сваю чаргу першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў звярнуў увагу, што ў цэлым парадак дня пасяджэння накіраваны на развіццё саюзнай інтэграцыі, зняцце існуючых абмежаванняў. Сабраўшыся ў вузкім складзе, група дамовілася прааналізаваць папярэднія рашэнні, якія прымаліся на розных узроўнях, у тым ліку саюзным урадам, садзейнічаць выкананню дасягнутых дамоўленасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі