Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграму развіцця біржавых таргоў у ЕАЭС плануюць адобрыць у 2025 годзе. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Беларусі Алеся Абраменка ў час круглага стала "Будучыня ЕАЭС: Беларусь на перадавой інтэграцыйных працэсаў. Старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС" у прэс-цэнтры БЕЛТА.
"Паэтапна фарміруюцца агульныя біржавыя рынкі. У кастрычніку 2024 года Еўразійскім міжурадавым саветам зацверджана канцэпцыя фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў. Галоўнымі мэтамі з'яўляюцца фарміраванне аб'ектыўных рыначных цэн, рост аб'ёмаў гандлю ў ЕАЭС, павелічэнне долі разлікаў у нацыянальных валютах і фарміраванне справядлівага цэнаўтварэння на еўразійскія тавары. Наступным крокам стане праграма развіцця біржавых таргоў у рамках ЕАЭС. Яе адабрэнне Еўразійскім міжурадавым саветам плануецца ўжо ў 2025 годзе", - сказала Алеся Абраменка.

Задачы праграмы - развіццё біржавога гандлю таварамі і вытворнымі фінансавымі інструментамі, базісным актывам якіх з'яўляецца тавар, стварэнне ўмоў для забеспячэння недыскрымінацыйнага доступу ўдзельнікаў рынку да таргоў, развіццё сістэмы разліку цэнавых таварных індыкатараў, удасканаленне парадку рэгістрацыі пазабіржавых здзелак па біржавых таварах, узгадненне патрабаванняў да электроннага дакументаабароту, уключаючы ўзаемнае прызнанне электроннага лічбавага подпісу.

"У рамках агульнага біржавога рынку тавараў будуць фарміравацца індыкатары, якія адлюстроўваюць стан і дынаміку цэн", - адзначыла намеснік міністра.-0-