Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 красавіка 2021, 17:06

Праезд у грамадскім транспарце, інтэрнэт, ЖКП - апублікаваны прагноз змянення цэн

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю апублікавала "тарыфны сшытак" - прагноз змянення пастаянна рэгулюемых дзяржавай цэн і тарыфаў у 2021 годзе, паведамляе БЕЛТА.

Прагноз змянення пастаянна рэгулюемых спажывецкіх цэн (тарыфаў) у 2021 годзе ажыццёўлены зыходзячы з дзеючага заканадаўства з улікам падыходаў, вызначаных Антыінфляцыйнай праграмай на 2021-2023 гады. "Тарыфны сшытак" адлюстроўвае памеры і тэрміны павышэння рэгулюемых цэн (тарыфаў) на тавары і паслугі, якія займаюць найбольшую ўдзельную вагу ў спажывецкіх расходах насельніцтва.

Асноўны прынцып змянення рэгулюемых цэн - абмежаванне іх росту ў межах прагнозу свабодных цэн (базавай інфляцыі). Павышэнне асобных рэгулюемых цэн і тарыфаў прагназуецца ў іншых памерах у сувязі з праводзімай акцызнай палітыкай і неабходнасцю кампенсацыі росту затрат.

"Рашэнні аб змяненні рэгулюемых цэн (тарыфаў) будуць прымацца з улікам існуючай эканамічнай сітуацыі ў краіне, інфляцыйных працэсаў ва ўвязцы з ростам даходаў насельніцтва", - адзначылі ў МАРГ.

Згодна з дакументам, пасажырскія перавозкі гарадскім транспартам вырастуць да канца года на 5 капеек за білет, перавозкі прыгарадным аўтатранспартам - на 1 капейку за км. Тарыфы на пасажырскія чыгуначныя перавозкі падаражэюць у другім квартале на 15 працэнтаў.

Што датычыцца тарыфаў на паслугі ЖКГ, у першым квартале іх кошт павялічыўся на 8,9 працэнта. У планах падаражанне у трэцім - на 0,6 працэнта і ў чацвёртым - на 0,4 працэнта. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца зыходзячы з гранічных значэнняў тарыфаў, вызначаных указам ад 24 снежня 2020 года нумар 490 (прырост плацяжу па стандартнай кватэры не перавысіць $5 па сярэднегадавым курсе).

Тытунёвыя вырабы ў цэлым за год падаражэюць на 15,9 працэнта, моцныя алкагольныя напіткі - на 4,7 працэнта. Павышэнне звязана з ростам ставак акцызаў.

Тарыфы на ўсе віды сувязі (інтэрнэт, сотавую, паштовую, электрасувязь) у чацвёртым квартале павысяцца на 4 працэнты. Падаражаннем будуць кампенсаваць рост затрат, яле яно не перасягне ўзровень прагнознай базавай інфляцыі.

Павышэнне тарыфаў на адукацыю (ад дашкольнай да вышэйшай) плануецца на 10 працэнтаў. Для ВНУ і школ гэта звязана з неабходнасцю кампенсацыі павышэння затрат на аплату працы педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі, для дзіцячых садоў - збліжэння натуральных і грашовых норм спажывання.

У другім квартале на 4 працэнты ўзнімуцца тарыфы на рытуальныя паслугі (гарантаваныя паслугі па пахаванні).

Таксама ў другім квартале будзе павялічаны тарыф на ахову жылля на 0,4 базавай велічыні (цяпер 1 БВ - Br29).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі