12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чувашская Рэспубліка зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў будаўнічай сферы. Перспектывы ўзаемадзеяння абмяркоўваліся ў час сустрэчы першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Алега Швеца з міністрам будаўніцтва, архітэктуры і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Чувашскай Рэспублікі Міхаілам Калядой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.
"Тэрытарыяльна мы знаходзімся далёка, але ў нас ёсць вопыт работы з шэрагам рэгіёнаў Расіі, уключаючы Прыморскі край, таму да супрацоўніцтва мы поўнасцю адкрыты, - звярнуў увагу Алег Швец. - Лічу мэтазгодным пачаць з асноў: праектавання. Гэта работа ў нас сістэматызавана. Мы захавалі савецкую школу, але прыўнеслі ў яе новыя нарматывы. Нашы праектныя інстытуты робяць генеральныя планы гарадоў і аграгарадкоў з усёй інфраструктурай, вытворчасцю".
"Сёння ў Чувашскай Рэспубліцы, ды і ў Расіі ў цэлым, ёсць праблема з праектаваннем. І гэта пытанне нас вельмі хвалюе, таму будзем рады супрацоўніцтву з вашымі праектнымі інстытутамі. Цяпер у рэгіёне вядзецца маштабны рамонт школ, хутка пачнём рамонт дзіцячых садоў", - расказаў Міхаіл Каляда.
Першы намеснік міністра падкрэсліў, што беларускія будаўнікі маюць высокія кампетэнцыі ў будаўніцтве знакавых аб'ектаў, запісаўшы на свой рахунак удзел у будаўніцтве АЭС, Нацыянальнай бібліятэкі, "Мінск-Арэны" і інш. Па гэтай прычыне Беларусі ёсць чым падзяліцца з Чувашыяй не толькі ў праектаванні, але і ў будаўніцтве.
"Маем патрэбу мы і ў будаўнічых матэрыялах, у той жа плітцы. Цяпер бываюць прастоі ў рабоце па два месяцы з-за адсутнасці матэрыялу. Тое ж можна сказаць і пра вырабы з металу. Мяне як будаўніка хвалюе, каб рынак быў насычаны, і няважна - расійскай прадукцыяй або беларускай. Галоўнае - якасць. А пра якасць беларускай прадукцыі ходзяць легенды. Па гэтых прычынах мы вельмі настроены на выбудоўванне далейшага супрацоўніцтва", - арыентаваў Міхаіл Каляда.
Паводле даных Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, за студзень - май 2024 года тавараабарот арганізацый будкомплексу Беларусі і Чувашскай Рэспублікі павялічыўся больш як у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га. Экспарт павялічыўся ў 4,4 раза. Аснову беларускіх паставак у гэты расійскі рэгіён складаюць: соль, камень, тынкавальныя матэрыялы, вапна, канструкцыі і зборныя жалезабетонныя дэталі, вырабы з каменю, гіпсу, цэменту, азбесту, слюды, сценавыя матэрыялы. Імпартуе Беларусь пераважна санітарна-будаўнічыя керамічныя вырабы.-0-