Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2019, 15:50

Праект змяненняў ва ўказ аб ільготах для бізнесу ў вёсцы вынесены на грамадскае абмеркаванне

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць праект змяненняў ва ўказ ад 22 верасня 2017 года нумар 345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання". Грамадскае абмеркаванне праходзіць на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Праект змяненняў ва ўказ распрацаваны ў мэтах далейшага стымулявання дзелавой актыўнасці, развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці. Ён прадугледжвае падаўжэнне перыяду прадастаўлення льгот і прэферэнцый да канца 2030 года. Для рознічных гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання ў вёсцы прапануецца ўстанавіць асобны льготны тарыф на электраэнергію, але не ніжэйшы за ўзровень тарыфу для вытворчых патрэб сельгасспажыўцоў.

Суб'ектам гаспадарання прапануецца прадаставіць права на атрыманне ва ўласнасць, карыстанне або валоданне існуючай у вёсцы нерухомай маёмасцю, якая з'яўляецца асноўнымі сродкамі камерцыйнай арганізацыі, для правядзення на такой тэрыторыі рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, аказання бытавых паслуг насельніцтву, без атрымання згоды антыманапольнага органа. У праекце ўказа для іх таксама прадугледжваецца права адчужаць і здаваць у арэнду аб'екты нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, у тым ліку без наяўнасці дакументаў, што засведчваюць дзяржрэгістрацыю іх стварэння, узнікнення правоў на іх.

Прыводзяцца ў адпаведнасць з Падатковым кодэксам і ўдакладняюцца нормы адносна вылічэння і выплаты падатку на дабаўленую вартасць і вызвалення ад даплаты адзінага падатку, а таксама нормы адносна даходаў ад дзейнасці на адпаведных тэрыторыях, падлягаючых падаткаабкладанню.

Паводле інфармацыі Міністэрства па падатках і зборах, за 2018 год ільготамі па ўказу скарысталіся 1107 суб'ектаў гаспадарання (272 юрыдычныя асобы і 835 індывідуальных прадпрымальнікаў). У бюджэт паступіла падаткаў на суму амаль Br200 млн. Створана 189 новых рабочых месцаў. Паводле інфармацыі аблвыканкамаў, на 1 красавіка 2019 года, у рамках указа нумар 345 за перыяд яго дзеяння ў Беларусі, адкрылася і працуе 309 аб'ектаў гандлю, 64 аб'екты грамадскага харчавання і 157 аб'ектаў бытавога абслугоўвання.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 29 ліпеня па 8 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі