Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2019, 14:51

Праект закона аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання можна абмеркаваць да 6 снежня

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання" вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона прадугледжвае комплекснае ўдасканаленне прававога рэгулявання працэдур дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі бізнесу, вядзення Адзінага дзяржаўнага рэгістра (АДР) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і накіраваны на спрашчэнне і скарачэнне шэрага патрабаванняў, што выстаўляюцца сёння пры стварэнні і ліквідацыі бізнесу, максімальнае выкарыстанне інфармацыйнага абмену паміж дзяржаўнымі органамі ў мэтах зніжэння нагрузкі на бізнес.

У прыватнасці, праектам прапануецца выключыць працэдуру ўзгаднення наймення юрыдычнай асобы і адначасова скараціць патрабаванні да найменняў, устаноўленыя заканадаўствам. Таксама прапануецца скараціць колькасць рэгіструючых органаў, выключыўшы з яго адміністрацыі свабодных эканамічных зон.

Дакумент змяшчае некаторыя ўдакладненні ў частцы парадку фарміравання статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі. Таксама ў ім удакладняецца пералік дакументаў, што прадстаўляюцца для дзяржрэгістрацыі, і патрабаванні да іх.

Прапануецца ўнясенне змяненняў у парадак пастаноўкі суб'ектаў гаспадарання на ўлік у падатковых органах, органах дзяржаўнай статыстыкі, Фонду сацабароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, рэгістрацыі ў Беларускім рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Белдзяржстрах". Тэрмін пастаноўкі на ўлік прапануецца скараціць з 5 да 3 рабочых дзён.

Праект закона прапануе ўвесці магчымасць судовай ліквідацыі юрыдычнай асобы (спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка) за парушэнне толькі парадку ліквідацыі, альбо толькі тэрміну ліквідацыі.

Таксама прапануецца змяніць падставы для прымусовай ліквідацыі юрыдычных асоб рэгіструючым органам. Так, дзеючую падставу для ліквідацыі па прычыне неажыццяўлення дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар прапануецца распаўсюдзіць і на некамерцыйныя арганізацыі. Гэта абумоўлена тым, што шэраг некамерцыйных арганізацый (спажывецкія кааператывы, установы, асацыяцыі (саюзы) і інш.) не ажыццяўляюць дзейнасць, не прымаюць рашэнне аб ліквідацыі і прадаўжаюць лічыцца ў АДР у статусе дзеючых, што не адлюстроўвае рэальнай карціны.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме з 21 лістапада па 6 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі