ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2020, 11:40

Праект указа аб стварэнні пазабюджэтных фондаў развіцця будгаліны можна абмеркаваць да 26 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект указа Прэзідэнта "Аб стварэнні пазабюджэтных фондаў развіцця будаўнічай галіны" вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Праектам прадугледжваецца стварэнне рэспубліканскага і рэгіянальных фондаў развіцця. Гэта неабходна, каб забяспечыць дадатковыя ўмовы для мадэрнізацыі і тэхнічнага перааснашчэння арганізацый індустрыяльнага домабудавання, па вытворчасці жалезабетонных вырабаў. У тым ліку такая мера дасць магчымасць абнавіць парк будаўнічых машын і механізмаў у галіне, гаворыцца ў абгрунтаванні праекта ўказа.

Паводле інфармацыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, у мадэрнізацыю і тэхнічнае перааснашчэнне арганізацый буйнапанэльнага домабудавання ў 2021-2025 гадах трэба інвесціраваць Br152,3 млн. "Разам з тым, нягледзячы на штогадовае павелічэнне загрузкі вытворчых магутнасцей арганізацый індустрыяльнага домабудавання, па асобных з іх склалася сітуацыя, калі накопленыя даўгі перад бюджэтам і банкамі, якія сфарміраваліся пасля мадэрнізацыі 2006-2015 гадоў, несупастаўныя з аб'ёмамі выконваемых работ і выручкі. Такім чынам, гэтым арганізацыям неабходна фінансавая падтрымка для мадэрнізацыі і тэхнічнага перааснашчэння", - адзначылі ў Мінбудархітэктуры.

Фінансаваць расходы прапануецца з пазабюджэтных фондаў развіцця будаўнічай галіны. Плануецца, што такія фонды будуць фарміравацца з 1 студзеня 2021 года па 31 снежня 2025-га за кошт адлічэнняў у памеры 1 працэнт ад кошту будаўнічых і іншых спецыяльных мантажных работ, выкананых у справаздачным месяцы юрыдычнымі асобамі (генпадрадчык, падрадчык, субпадрадчык), а таксама ўласнымі сіламі. У праекце разглядаюцца і іншыя нюансы фарміравання фондаў.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 16 па 26 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі