Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2018, 15:10

Праект эканамічнага развіцця Беларусі на мясцовым узроўні плануецца падпісаць на GEW Belarus

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект эканамічнага развіцця Беларусі на мясцовым узроўні плануецца падпісаць у час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва (GEW), што пройдзе з 12 па 18 лістапада. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыйшлі да пагаднення з ПРААН і Еўрапейскім саюзам і плануем 13 лістапада падпісаць дакумент праекта па садзейнічанні развіццю на мясцовым узроўні, які закране 12 раёнаў краіны", - паведаміў намеснік міністра. Аб'ём фінансавання праграмы, паводле яго слоў, вельмі сур'ёзны - каля 500 тыс. еўра на рэгіён.

"У рамках гэтага дакумента, калі ён пройдзе ўсе працэдуры і пачне працаваць у пачатку 2019 года, кожны з раёнаў зможа рэалізаваць шэраг ініцыятыў як па падтрымцы інфраструктуры, бізнесу, так і кластарных ініцыятыў, сацыяльнага прадпрымальніцтва".

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва (GEW) - штогадовае глабальнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае 170 краін у пошуку новых ідэй для прадпрымальнікаў. У 2018 годзе з 12 па 18 лістапада Тыдзень прадпрымальніцтва збярэ больш за 15 тыс. партнёрскіх арганізацый па ўсім свеце пры падтрымцы Kauffman Foundation. У Беларусі сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца з 2011 года. Афіцыйны прадстаўнік - ТАА "Цэнтр дзелавых камунікацый "Белбіз". Партнёрамі GEW Belarus сталі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, Банк развіцця Беларусі, Міністэрства эканомікі, Міжнародная фінансавая карпарацыя і пасольства Вялікабрытаніі. Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Савета Міністраў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі