Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 кастрычніка 2018, 09:01

Праект дэкларацыі аб развіцці ЕАЭС прадставяць кіраўнікам дзяржаў саюза да канца года

23 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праект дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе прадставяць кіраўнікам дзяржаў ЕАЭС да канца 2018 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

У Ерэване 22 кастрычніка ў першы дзень работы міжнароднага выставачнага форуму "Еўразійскі тыдзень" была прэзентавана "Сучасная парадыгма развіцця ЕАЭС". На мерапрыемстве віцэ-прэм'еры краін саюза і экспертная супольнасць абмеркавалі канцэптуальнае бачанне развіцця ЕАЭС.

"На сённяшні дзень у краін Еўразійскага эканамічнага саюза сфарміраваны розныя фарматы ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі, якія ўваходзяць у яго, - адзначыў старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. - Дзякуючы назапашанаму вопыту ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва паспяхова функцыянуюць агульныя рынкі. Тым не менш усё яшчэ існуюць інстытуцыянальныя бар'еры, канкурэнтаздольнасць эканомік патрабуе падтрымкі, а рэсурсны патэнцыял саюза - планамернага і ўстойлівага развіцця".

"Самыя важныя тэзісы прэзентацыі ў ліку іншых прапаноў будуць пакладзены ў аснову дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыі ў рамках ЕАЭС. Дакумент будзе распрацаваны і прадстаўлены кіраўнікам дзяржаў - членаў саюза ўжо да канца 2018 года", - праінфармавалі ў ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі