Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Праект дакумента аб адмене ўказа аб ілжэпрадпрымальніцтве знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта

Эканоміка 04.04.2019 | 17:40
Фота з архіва
Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект нарматыўнага прававога акта аб адмене ўказа нумар 488 ад 23 кастрычніка 2012 года "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў" знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта, праінфармавалі ў Міністэрстве па падатках і зборах, адказваючы на пытанні, што паступілі да "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", паведамляе БЕЛТА.

Жыхарка Гомельскай вобласці цікавілася, ці адменены гэты ўказ поўнасцю і ці адменяць 233 артыкул Крымінальнага кодэкса, які датычыцца незаконнай дзейнасці.

У МПЗ нагадалі, што з 19 ліпеня ўступае ў сілу закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь", якім адкарэкціраваны палажэнні артыкула 233 Крымінальнага кодэкса. Змяненні накіраваны на дэкрыміналізацыю асобных складоў злачынстваў і лібералізацыю крымінальнай адказнасці ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці.

"Са складоў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, прадугледжаных артыкулам, выключаны склады, якія ўстанаўліваюць крымінальную адказнасць за займанне забароненай дзейнасцю і дзейнасцю, што ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі, - удакладнілі ў міністэрстве. - Названыя парушэнні цяпер будуць разглядацца толькі ў сферы адміністрацыйнай адказнасці. У рамках крымінальнага праследавання адносна незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці будзе кваліфікавацца толькі прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі)". Памер урону для мэт кваліфікацыі крымінальнага злачынства павялічыўся ў адносінах да буйнога ўрону з 250 да 1 тыс. базавых велічынь, а асабліва буйнога - з 1 тыс. да 2 тыс. базавых велічынь.

Акрамя таго, за названыя злачынствы памер пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі зменшаны з трох да двух гадоў.

Разам з тым, як адзначаюць у МПЗ, работа па далейшым удасканаленні заканадаўства аб крымінальнай адказнасці будзе прадоўжана пры падрыхтоўцы закона "Аб змяненні кодексаў па пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці", прадугледжанага планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год.

Яшчэ адно пытанне датычылася нулявых дэкларацый. Жыхарка Рагачова выказала заклапочанасць тым, што некаторыя прадпрымальнікі гадамі здаюць нулявыя дэкларацыі па выплаце падаткаў. Яна пацікавілася, наколькі гэта правамерна.

У МПЗ растлумачылі: у адпаведнасці з Падатковым кодэксам дэкларацыя прадстаўляецца кожным плацельшчыкам па кожным падатку, зборы (пошліне), адносна якіх ён прызнаны плацельшчыкам, і пры наяўнасці аб'ектаў падаткаабкладання ў падатковым перыядзе. "Абавязак прадстаўлення дэкларацыі пры адсутнасці аб'ектаў падаткаабкладання ў падатковым перыядзе ўстаноўлены адносна падатку на прыбытак, ПДВ пры наяўнасці падатку, які падлягае выплаце (вяртанню), падатку на дабаўленую вартасць пры аказанні замежнымі арганізацыямі паслуг у электроннай форме. Кодэксам таксама вызначаны асаблівасці прадстаўлення падатковых дэкларацый па канкрэтным падатку, зборы", - дадалі ў ведамстве.

Падатковыя органы пастаянна праводзяць праверкі, накіраваныя на вызначэнне своечасовасці прадстаўлення падатковых дэкларацый, а таксама паўнаты вылічэння падаткаў, збораў і дакладнасці звестак у дэкларацыях. Акрамя таго, праходзяць кантрольныя мерапрыемствы па выяўленні ўтоеных ад падаткаабкладання даходаў грамадзян, у тым ліку зарэгістраваных у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, супастаўленні іх даходаў і расходаў.

Як паведамлялася, напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" БЕЛТА правяло акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", у час якой паступіла каля 2 тыс. зваротаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.