ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2023, 20:00

Прадукцыя МТЗ прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы ў Балгарыі

Фота пасольства Беларусі ў Балгарыі
Фота пасольства Беларусі ў Балгарыі

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыя Мінскага трактарнага завода прадстаўлена на міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы "АГРА" ў Балгарыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускі стэнд наведаў міністр сельскай гаспадаркі Балгарыі Явар Гечаў.

Мерапрыемства праходзіць у балгарскім горадзе Плоўдзіў. Тут выстаўлена прадукцыя з больш як 25 краін, колькасць удзельнікаў перавысіла шэсць соцень.

На выстаўцы прадстаўлены ўсе напрамкі і галіны сельскай гаспадаркі - ад рознай прадукцыі і тэхнікі да навукі, інавацый і паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі