Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2020, 15:33

Прадукцыя АПК Беларусі ў 2019 годзе стала прадавацца на 18 новых рынках

13 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Прадукцыя аграпрамысловага комплексу Беларусі ў 2019 годзе стала прадавацца на 18 новых рынках. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Геаграфія экспарту нашай прадукцыі прырасла 18 новымі рынкамі. Усяго - 104 краіны свету. Удзельная вага краін СНД складае 85 працэнтаў, еўрапейскіх - 4 працэнты, іншых краін - 11 працэнтаў. Павялічыліся аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі, рапсавага алею, мяса птушкі, агародніны, садавіны, бульбы і іншых прадуктаў", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Паводле яго інфармацыі, экспарт беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў 2019 годзе вырас у параўнанні з 2018-м на 4,5 працэнта (да $5,5 млрд). У 2020 годзе АПК краіны плануе павялічыць экспарт сваёй прадукцыі на 4,2 працэнта і выйсці на суму, што перавышае $5,7 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі