Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прадухіленне гандлёвых канфліктаў абмяркуюць на форуме "Еўразійскі тыдзень"

Эканоміка 19.08.2019 | 13:24
Фота з архіва
Фота з архіва

19 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Праблемы перавытворчасці і прадухіленне гандлёвых канфліктаў на рынках Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і Еўразійскага эканамічнага саюза будуць абмяркоўвацца на IV Міжнародным выставачным форуме "Еўразійскі тыдзень - 2019", які пройдзе 25-27 верасня ў Бішкеку (Кыргызстан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

25 верасня на пляцоўцы форуму адбудзецца панэльная дыскусія "ЕАЭС: інтэграцыя ў глабальны рынак і магчымасці на рынках Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна (АЦР)". Сёння краінам - удзельніцам ЕАЭС важна разумна капіталізаваць існуючую інтэграцыю сваіх эканомік у глабальны рынак. Перспектыўным з'яўляецца напрамак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, які ўключае ў сябе эканомікі з устойлівым развіццём і ўзрастаючым попытам. Улічваючы вялікі патэнцыял гэтага рэгіёна, нам неабходна вызначыць вектары работы для пашырэння ўзаемнай прысутнасці на рынках, выявіць драйверы росту кааперацыі і тавараабароту. Усё гэта мы абмяркуем на форуме", - адзначыла член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК, старшыня аргкамітэта форуму Вераніка Нікішына.

У час панэльнай дыскусіі прадугледжваецца вызначыць таварныя рынкі і рынкі паслуг, на якіх сёння назіраецца найбольш выразны патэнцыял росту, прасочваюцца магчымасці для пашырэння экспарту тавараў краін. Адначасова важным прадметам для абмеркавання стане, як сумесна з краінамі АЦР можна вырашаць праблемы перавытворчасці для прадухілення гандлёвых канфліктаў і рызык стрымлівання эканамічнага развіцця.

Да ўдзелу ў панэльнай дыскусіі запрошаны міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой, міністр эканомікі Арменіі Тыгран Хачатран, міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Бахыт Султанаў, міністр эканомікі Кыргызстана Санжар Муканбетаў, першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, генеральны дырэктар Расійскага экспартнага цэнтра Андрэй Сляпнёў, прэзідэнт Кыргызскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Даніл Ібраеў, прэзідэнт Карэйскага інстытута міжнароднай эканамічнай палітыкі Лі Чжэ Ён, намеснік генеральнага сакратара АСЕАН Аладзін Рыло, генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў, намеснік міністра камерцыі КНР Ван Шоу Вэнь і іншыя.

У ЕЭК нагадалі, што ЕАЭС з моманту свайго заснавання праводзіць адкрытую палітыку ўбудоўвання ў шматбаковую гандлёвую сістэму і выкарыстання магчымасцей паглыбленай рэгіяналізацыі для пашырэння межаў рынкаў збыту. Узаемны гандаль дзяржаў - членаў ЕАЭС з краінамі АЦР пастаянна расце і ў 2018 годзе перасягнуў $294 млрд, што складае амаль 40 працэнтаў усяго знешнегандлёвага абароту ЕАЭС. У рэгіёне АЦР у ЕАЭС з кастрычніка 2016 года ўстаноўлены рэжым свабоднага гандлю з В'етнамам, вядзецца актыўная работа па распрацоўцы пагадненняў аб свабодным гандлі з Сінгапурам, Індыяй. У бліжэйшы час уступіць у сілу пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з КНР, падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве з Бангладэш, Камбоджай, Рэспублікай Карэя, Перу, Тайландам, Чылі, Эквадорам.

Форум "Еўразійскі тыдзень" - штогадовае мерапрыемства, што арганізуецца краінамі ЕАЭС і ЕЭК. Рашэнне аб яго правядзенні прынялі ў маі 2015 года кіраўнікі ўрадаў дзяржаў - членаў саюза. Мерапрыемства ўключае дзелавую і выставачную часткі. Упершыню форум адбыўся ў кастрычніку 2016 года ў Расіі на пляцоўцы Маскоўскага міжнароднага форуму "Адкрытыя інавацыі". Другі форум прайшоў у жніўні 2017 года ў Астане (Казахстан), на пляцоўцы ЭКСПА і быў унесены ў спіс 18 найбольш значных мерапрыемстваў дзелавой часткі Сусветнай выстаўкі. У 2018 годзе "Еўразійскі тыдзень" прайшоў у Ерэване (Арменія) і сабраў каля 3100 наведвальнікаў, якія прадстаўляюць бізнес, дзяржаўныя структуры і экспертную супольнасць дзяржаў ЕАЭС, Сінгапура, Еўрапейскага саюза, Рэспублікі Карэя, Чылі, В'етнама, Егіпта, Ірана і іншых краін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў