Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 снежня 2017, 18:43

Прадпрымальнікі змогуць зменшыць удвая пеню на несвоечасова выплачаныя мытныя плацяжы

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрымальнікі змогуць зменшыць удвая пеню на несвоечасова выплачаныя мытныя плацяжы. Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", нормы якога абмеркавалі на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета ў Дзяржаўным мытным камітэце, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

Асноўны акцэнт у час работы савета быў зроблены на абмеркаванні нормы дэкрэта нумар 7, што вызначае ўмовы, пры якіх памер пені, налічанай на несвоечасова выплачаныя мытныя плацяжы, можа быць зменшаны ў два разы. Такое змяншэнне, згодна з дакументам, дзейнічае ў выпадку, калі плацельшчык зробіць выплату плацяжоў, пені ў тэрмін не пазней за 10 рабочых дзён з дня атрымання ім рашэння аб спагнанні мытных плацяжоў. Гэта норма ўступае ў сілу з 26 лютага 2018 года.

Удзельнікі пасяджэння таксама вызначыліся з асноўнымі тэмамі, якія будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета ў 2018 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі