Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 красавіка 2021, 19:30

Прадпрымальнікі змогуць паўдзельнічаць у прамых перагаворах аб пастаўках прадукцыі прампрадпрыемствам

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадстаўлена ўнікальная магчымасць удзелу ў індывідуальных прамых перагаворах аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам. Адпаведны пілотны праект кантактна-кааперацыйных біржаў анлайн рэалізуе Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на базе прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці і канцэрна "Беллеспаперапрам", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Першая кантактна-кааперацыйная біржа адбудзецца 29 красавіка: пройдуць прамыя анлайн-перагаворы з Мінскім трактарным заводам і Мінскім аўтамабільным заводам.

Для ўдзелу неабходна да 27 красавіка запоўніць заяўку па спасылцы http://belarp.by/ru/subcontractation/importozamesc/zaponitzaja1. Спасылкі на падключэнне будуць накіраваны ўсім удзельнікам, якія аформілі заяўку.

З графікам перагавораў і пералікам прадукцыі, якая закупляецца па імпарце і рэкамендуецца да асваення малому і сярэдняму бізнесу ў Беларусі, можна азнаёміцца на сайце belarp.by.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (8017) 316-14-22, (8044) 788-48-49.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі