Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 сакавіка 2024, 14:38

Прадпрыемствы прамысловага сектара Беларусі за два гады амаль падвоілі суму здзелак на БУТБ

Фота БУТБ
Фота БУТБ
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы, падведамныя Міністэрству прамысловасці Беларусі, за апошнія два гады амаль у два разы павялічылі суму здзелак, ажыццёўленых на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні праўлення БУТБ Ірына Наркевіч у час дзелавога семінара, прысвечанага магчымасцям прымянення біржавога механізма ў прамысловым сектары, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

"Калі коратка ацаніць вынікі работы прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама на біржы ў мінулым годзе, то ў цэлым яны дадтныя. Практычна ўсе буйнейшыя вытворцы ўжо акрэдытаваны і ўдзельнічаюць у таргах, а аб'ём біржавых здзелак, заключаных імі ў 2023 годзе, дасягнуў амаль Br1 млрд. Гэта значыць з 2021 года гэты паказчык вырас амаль удвая", - расказала Ірына Наркевіч.

Пры гэтым, паводле яе слоў, арганізацыі Мінпрама пераважна выступалі на біржы ў якасці пакупнікоў, набываючы на таргах металапракат, кабельна-правадніковую прадукцыю, палімеры, змазачныя матэрыялы, круглы лес і асобныя віды сельгаспрадукцыі.

"Асобна варта адзначыць біржавую платформу прамысловых і спажывецкіх тавараў, у рамках якой функцыянуе сэрвіс імпартазамяшчэння. Як і чакалася, гэты інструмент стаў запатрабаваны ў падведамных Мінпраму прадпрыемстваў. У выніку ў 2023 годзе яны заключылі здзелкі на агульную суму Br120 млн. Гэта ў тры разы больш, чым у 2021 годзе", - адзначыла Ірына Наркевіч, падкрэсліўшы, што патэнцыял узаемадзеяння з прамысловым сектарам далёка не вычарпаны. У прыватнасці, ёсць значныя рэзервы па закупках металаў і прадукцыі спажывецкага прызначэння, а таксама па рэалізацыі тавараў на экспарт. Актывізацыі гэтых напрамкаў плануецца ўдзяліць прыярытэтную ўвагу ў бягучым годзе.

На семінары былі падрабязна асветлены найбольш актуальныя для прамысловых прадпрыемстваў тэмы, уключаючы асаблівасці правядзення закупак за кошт уласных сродкаў на біржавых таргах, выхад на замежныя рынкі праз гандлёвыя пляцоўкі БУТБ, дзейнасць біржы па суправаджэнні здзелак, нарматыўна-прававое рэгуляванне біржавога гандлю і ключавыя тэндэнцыі развіцця біржавых таварных рынкаў краін ЕАЭС.

Фінальнай часткай мерапрыемства стала сесія "пытанне-адказ", у час якой удзельнікі семінара змаглі ў нефармальнай абстаноўцы пагутарыць са спецыялістамі БУТБ і атрымаць прафесійныя кансультацыі па хвалюючых іх аспектах біржавога гандлю: ад акрэдытацыі і размяшчэння заявак на куплю і продаж да заключэння біржавых кантрактаў і кантролю іх выканання.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі