Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2021, 10:38

Прадпрыемствы Мінпрама ў студзені-верасні павялічылі экспарт прадукцыі амаль на 40 працэнтаў

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці за дзевяць месяцаў бягучага года павялічылі экспарт прадукцыі на 39,1 працэнта. Аб гэтым 25 лістапада ішла размова на пасяджэнні калегіі Мінпрама, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, нягледзячы на санкцыйны націск і непрадказальнасць паводзін некаторых замежных контрагентаў у складанай эпідэміялагічнай абстаноўцы, за дзевяць месяцаў 2021 года выкананы даведзеныя ўрадам асноўныя паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці па галіне.

За справаздачны перыяд экспарт прамысловай прадукцыі склаў больш за $3,6 млрд, тэмп росту - 139,1 працэнта. Склалася дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі - больш за $1,7 млрд, забяспечана рэнтабельная работа галіны (9,8 працэнта), атрыманы прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі - больш за Br1,5 млрд. Выкананы паказчык зніжэння затрат (мінус 2,5 працэнта), запасы гатовай прадукцыі знаходзяцца на мінімальным узроўні (77,3 працэнта). Заработная плата ў падведамных арганізацыях выплачваецца своечасова.

"Вынікі трох кварталаў - гэта не перамога, а ўсяго толькі невялікі поспех. За астатні перыяд бягучага года неабходна зрабіць яшчэ шмат, каб паспяхова завяршыць год і зрабіць зачын на 2022-і, - падкрэсліў Пётр Пархомчык. - Папярэдняя абарона бізнес-планаў на 2022 года паказала, што далёка не ўсе кіраўнікі вызначылі напружаныя планы. Так справа не пойдзе, у бліжэйшы час неабходна перагледзець падыходы ў бок больш амбіцыйных задач".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі