Сцяг Серада, 24 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2023, 15:37

Прадпрыемствы Мінпрама ў 2022 годзе нарасцілі экспарт больш як на 15 працэнтаў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Мінпрама ў 2022 годзе нарасцілі экспарт прадукцыі больш як на 15 працэнтаў. Аб гэтым сказаў журналістам першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў перад пачаткам пасяджэння падагульняючай калегіі Міністэрства прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінулы год адзначыўся беспрэцэдэнтным націскам калектыўнага Захаду. Да мінулага года ў нас быў няпросты 2021 год, калі большасць прадпрыемстваў адчулі на сабе ўсё ўздзеянне COVID-19 - ад разрыву традыцыйных лагістычных ланцужкоў да змены пастаўшчыкоў. Таму пэўны вопыт і ўменні ў менеджараў захаваліся. Але ў 2022 годзе давялося вырашаць абсалютна новую задачу - мінімум $1 млрд экспартнай прадукцыі трэба было пераарыентаваць з рынкаў недружалюбных краін - Еўрасаюза, Паўночнай Амерыкі, Украіны. Увесь мільярд, які планавалі, мы пераарыентавалі. У мінулым годзе экспарт па сістэме Мінпрама склаў больш за $6 млрд, тэмп росту 115,3 працэнта", - сказаў Аляксандр Агароднікаў.

Паводле яго слоў, ільвіная доля экспарту прыпадае на Расійскую Федэрацыю - $4,9 млрд, тэмп росту - больш за 150 працэнтаў.

Ён адзначыў, што выканана заданне па намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце - Br1704, тэмп росту да 2021 года склаў 119,4 працэнта пры заданні 119,3 працэнта. Пры гэтым рэмп росту сярэднямесячнай зарплаты па падведамных Мінпраму арганізацыях значна перавысіў тэмп яе росту па рэспубліцы ў цэлым. "Сістэма Мінпрама - гэта амаль 250 арганізацый. Акрамя вялікіх, там ёсць і малыя прадпрыемствы. Адпаведна, іх уклад па росце зарплаты таксама знаходзіцца ў гэтай лічбе", - звярнуў увагу першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі