Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2020, 18:11

Прадпрыемствы Мінпрама ў 2020 годзе плануюць павялічыць экспарт на 5 працэнтаў

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці ў 2020 годзе плануюць павялічыць экспарт на 5 працэнтаў у параўнанні з 2019-м, паведаміў сёння журналістам міністр прамысловасці Павел Уцюпін перад пасяджэннем калегіі міністэрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У планах на гэты год - рост экспарту прыкладна на 5 працэнтаў. Пастаўлена задача выйсці на гэтыя параметры з улікам сітуацыі, якая складваецца", - сказаў Павел Уцюпін.

Экспарт прадукцыі прадпрыемстваў Мінпрама ў 2019 годзе склаў больш як $4,2 млрд, назіраецца зніжэнне ў параўнанні з 2018-м. Паводле слоў міністра, складанасці для беларускіх прамысловых прадпрыемстваў-экспарцёраў у 2019 годзе былі звязаны з сітуацыяй на сусветным рынку.

Пагаршэнне кан'юнктуры рынку асабліва закранула БелАЗ і Беларускі металургічны завод. "Што датычыцца вугалю, металапрадукцыі, кан'юнктура цэн на працягу мінулага года складвалася з падзеннем. Нягледзячы на тое, што на БМЗ было выраблена больш прадукцыі ў натуральным выражэнні, мы не змаглі дасягнуць узроўню 2018 года ў вартасным выражэнні. Акрамя таго, з улікам падзення каціровак на прадукцыю, якая здабываецца, горна-абагачальныя камбінаты пераглядалі сваю інвестыцыйную праграму, пераносілі або ставілі на паўзу закупкі кар'ернай тэхнікі. Гэта закранула БелАЗ. Зразумела, усё гэта паўплывала і на паказчыкі экспарту ў цэлым па сістэме Міністэрства прамысловасці", - адзначыў Павел Уцюпін.

Ён звярнуў увагу, што нягледзячы на складанасці, звязаныя са змяненнем кан'юнктуры рынку, прадпрыемствы Мінпрама па выніках 2016-2019 гадоў выконваюць паказчыкі, даведзеныя на пяцігодку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі