Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2021, 13:30

Прадпрыемствы Мінпрама ў 2020 годзе экспартавалі ў краіны далёкага замежжа 31,7 працэнта прадукцыі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Мінпрама ў 2020 годзе экспартавалі ў краіны далёкага замежжа 31,7 працэнта прадукцыі. Аб гэтым сказаў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык перад падагульняючай калегіяй ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Экспарт за 2020 год па галіне склаў $3,66 млрд. Забяспечана дадатнае сальда $1,9 млрд. Мы захавалі сваю прысутнасць у краінах далёкага замежжа. У агульным аб'ёме экспарту іх доля складае 31,7 працэнта. Гэта вельмі добры вынік", - сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, вельмі добрая комплексная пастаўка была ў Зімбабвэ, куды было адгружана больш за 750 адзінак тэхнікі - гэта і трактары, і камбайны, прадукцыя Мінскага аўтамабільнага завода, "Бабруйскаграмаша". "Ёсць упэўненасць, што ў гэтым годзе мы практычна падвоім пастаўкі ў гэты рэгіён. Зразумела, што суседнія краіны глядзяць, бачаць, што беларуская тэхніка працуе даволі паспяхова, і ёсць ужо прапановы з іншых краін афрыканскага кантынента", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі