Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 студзеня 2021, 11:09

Прадпрыемствы Мінпрама разлічваюць у 2021 годзе павялічыць сярэднюю зарплату на 9-10 працэнтаў

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Мінпрама разлічваюць у 2021 годзе павялічыць сярэднюю зарплату на 9-10 працэнтаў. Аб гэтым расказаў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык у праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Да канца 2020 года выраслі аб'ёмы вытворчасці, прадпрыемствы пачалі працаваць больш стабільна, і гэта адразу ж паўплывала на рост заработнай платы. Сярэдняя зарплата па прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці ў 2020 годзе склала Br1186, пры гэтым у лістападзе-снежні - Br1260. У цэлым за год адбыўся рост на 6 працэнтаў, - расказаў Пётр Пархомчык. - Мы плануем у 2021 годзе дабіцца росту аб'ёмаў вытворчасці на 5-6 працэнтаў. Адпаведна, і зарплата павінна вырасці на 9-10 працэнтаў - у грашовым выражэнні гэта Br1350-1400. Думаю, гэта добрая заработная плата і цалкам дасягальная".

Міністр таксама адзначыў, што 2020 год выдаўся складаным для прамысловых прадпрыемстваў. "Тым не менш большасць прадпрыемстваў Мінпрама спрацавалі з дадатнай дынамікай, выканалі свае бізнес-планы развіцця. Гэта і МТЗ, і "Гомсельмаш", і МАЗ, і "Атлант", і "Віцязь", і "Амкадор". Тая прадукцыя, якую выраблялі гэтыя прадпрыемствы, стапрацэнтна прадавалася. Тое, што мы не спыняліся з-за пандэміі, а прадаўжалі працаваць, выконваючы пэўныя правілы, дало нам магчымасць выйсці на рэкордныя лічбы па вытворчасці і продажах бытавой тэхнікі", - звярнуў ён увагу.

Паводле яго слоў, з цяжкасцямі ў мінулым годзе давялося сутыкнуцца БЕЛАЗ, БМЗ, "БелОМА", "Інтэгралу", Мінскаму электратэхнічнаму заводу. "Гэтыя прадпрыемствы не паказалі дадатную дынаміку. У нейкай ступені гэта звязана з пандэміяй, са скарачэннем ёмістасці сусветнага рынку", - дадаў Пётр Пархомчык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі