Фота з архіва
12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі па выніках удзелу ў міжнароднай прамысловай выстаўцы "ІНАПРАМ" падпісалі камерцыйныя дакументы на агульную суму $387 млн у эквіваленце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Віталь Барчук.
Прадстаўнік ведамства адзначыў, што прадпрыемствы Мінпрама кожны год прымаюць у форуме актыўны ўдзел і дэманструюць не толькі свае найноўшыя дасягненні, але і гатоўнасць да прамысловай кааперацыі, арыентаванай на выпуск высокатэхналагічнай і інавацыйнай прадукцыі. Актыўна абмяркоўвалася развіццё кааперацыйных сувязей у ключавых галінах.
"Упэўнены, што падпісаныя кантракты і пагадненні нададуць новы імпульс гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву нашых прадпрыемстваў і ўмацаванню тэхналагічнай кааперацыі з партнёрамі з іншых рэгіёнаў, у першую чаргу з Расіяй", - падкрэсліў Віталь Барчук.
14-я міжнародная прамысловая выстаўка "ІНАПРАМ" адбылася ў Екацярынбургу (РФ). Нацыянальныя калектыўныя экспазіцыі прадставілі шэсць краін, у тым ліку Рэспубліка Беларусь. Аснову экспазіцыі краіны склалі прадпрыемствы сістэмы міністэрства - 16 з 24 прадпрыемстваў.
Выставу наведалі прадстаўнікі 60 дзяржаў, сярод гасей - 16 кіраўнікоў профільных міністэрстваў розных краін, у тым ліку міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Яфімаў. Дзелавая праграма ўключала ў сябе больш за сто мерапрыемстваў. Усяго ж форум наведалі 47 тыс. чалавек.-0-