Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 чэрвеня 2021, 17:40

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-маі павялічылі вытворчасць прадукцыі на 8,1 працэнта

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За пяць месяцаў бягучага года арганізацыі "Беллеспаперапрама" вырабілі на 8,1 працэнта больш тавараў, чым за аналагічны перыяд 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Рост аб'ёмаў вытворчасці адзначаецца па ўсіх трох галінах прамысловасці, у якіх заняты прадпрыемствы канцэрна. "Больш за ўсё прыраслі ў аб'ёмах выпуску прадукцыі мэблевыя прадпрыемствы - 118,3 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Прырост аб'ёмаў у мэблевай вытворчасці сведчыць аб эфектыўнасці выбранай галіной стратэгіі рабіць стаўку на выпуск і экспарт канечных прадуктаў з драўніны, а не сыравіны або паўфабрыкатаў", - расказалі ў прэс-службе.

Сёння мэблевыя прадпрыемствы канцэрна, якія маюць на шматлікіх замежных рынках збыту рэпутацыю вядучых вытворцаў традыцыйнай мэблі з драўніны, усё больш пашыраюць геаграфію экспарту і ўваходзяць у буйнейшыя міжнародныя гандлёвыя сеткі. На знешнія рынкі мэбельшчыкі канцэрна пастаўляюць амаль 80 працэнтаў прадукцыі. Паводле даных статыстыкі, за студзень-красавік бягучага года экспарт мэблі па канцэрне вырас на 36,8 працэнта да $51,2 млн, пры гэтым у краіны па-за СНД - на 68,2 працэнта, у краіны СНД - на 21,4 працэнта. Усяго мэблевая прадукцыя экспартавалася на рынкі 36 краін.

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчага сектара канцэрна за студзень - май павялічылі аб'ёмы вытворчасці прадукцыі прамысловасці на 7,7 працэнта ў параўнанні з пяццю месяцамі 2020 года. Вытворчасць драўняна-стружкавых пліт вырасла на 13 працэнтаў, драўняна-валакністых - на 12,4 працэнта, фанеры - на 4,5 працэнта. Найбольш дынамічныя тэмпы росту вытворчасці забяспечваюць мадэрнізаваныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, якія ў сакавіку гэтага года ўказам Прэзідэнта аб'яднаны ў дрэваапрацоўчы холдынг BYSPAN з кіруючай кампаніяй ААТ "Івацэвічдрэў". У красавіку 2021 года аб'ём вытворчасці па холдынгу, які аб'ядноўвае 10 прадпрыемстваў, вырас да красавіка 2020 года на 26,2 працэнта, а ў маі 2021-га - удвая да мая 2020 года, калі з-за пандэміі каранавіруса знешнія рынкі збыту істотна праселі. Такім чынам, за студзень - май па холдынгу забяспечаны прырост аб'ёмаў вытворчасці да аналагічнага перыяду мінулага года на 11,3 працэнта. На знешнія рынкі рэалізавана амаль 85 працэнтаў вырабленай прадукцыі.

З дадатнай дынамікай працуе і сектар цэлюлозна-папяровай вытворчасці канцэрна: за пяць месяцаў аб'ёмы вытворчасці прадукцыі выраслі на 2 працэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі