Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2018, 15:30

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-кастрычніку павялічылі экспарт больш як на трэць

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам" у студзені-кастрычніку экспартавалі прадукцыю на $462,7 млн, што на 35,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

Каля 70 працэнтаў вырабленай прадукцыі прадпрыемства канцэрна паставілі ў 57 краін свету. Крыху больш за палавіну аб'ёмаў экспарту прыпадае на краіны блізкага замежжа. У студзені-кастрычніку ў гэтыя краіны пастаўлена прадукцыі на $232,7 млн, што на 23,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Экспарт у краіны далёкага замежжа павялічыўся амаль на 50 працэнтаў да $229,9 млн.

У тройку буйнейшых імпарцёраў прадукцыі канцэрна ўвайшлі Расія (пастаўкі ў студзені-кастрычніку склалі $143,6 млн), Польшча ($93,5 млн) і Украіна ($39,5 млн).

Рост экспарту адзначаны практычна па ўсіх відах прадукцыі. Пастаўкі паперы і кардону павялічыліся на 67,9 працэнта, драўнянага паліва - на 59,7 працэнта, фанеры - на 41,8 працэнта, піламатэрыялаў, вокнаў і дзвярэй - на 39 працэнтаў, драўняна-валакністых пліт - на 37,2 працэнта, мэблі - на 15,3 працэнта, драўняна-стружкавых пліт - на 14,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі