Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў I паўгоддзі павялічылі экспарт ва Узбекістан на 48,6 працэнта

Эканоміка 31.07.2019 | 12:40
Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі "Беллеспаперапрама" ў першым паўгоддзі 2019 года экспартавалі на рынак Узбекістана прадукцыі на $3,9 млн, што на 48,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Ружэна Новіцкая.

"Экспарт за ўвесь 2018 год складае $3,8 млн. Рост паставак пачаўся з другога паўгоддзя мінулага года і прадоўжыўся ў бягучым годзе", - адзначыла прадстаўнік "Беллеспаперапрама".

Найбольшую ўдзельную вагу ў таварнай структуры экспарту ва Узбекістан склала папера і кардон. У асноўным гэта прадукцыя РУП "Завод газетнай паперы" (Шклоў). Раней паставак газетнай паперы ва Узбекістан не было, для прадпрыемства гэта новы і перспектыўны рынак. Экспартуюцца ў гэту краіну таксама драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя пліты, прадукты лесахіміі.

"Сёння прадпрыемствы прадаўжаюць актыўна нарошчваць пастаўкі прадукцыі на рынак Узбекістана. Прадстаўнікі канцэрна і кіраўнікі прадпрыемстваў у час I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана правялі сустрэчы і дзелавыя перагаворы з дэлегацыямі з розных рэгіёнаў гэтай краіны, вынікам якіх павінны стаць новыя пагадненні аб супрацоўніцтве", - сказала Ружэна Навіцкая.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.