Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2020, 16:27

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў I паўгоддзі павялічылі экспарт у Кітай больш як на 40 працэнтаў

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў першым паўгоддзі павялічылі экспарт у Кітай больш як на 40 працэнтаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Ружэна Навіцкая.

"Прадпрыемствы канцэрна за студзень-чэрвень нарасцілі экспарт у Кітай да $34,3 млн, што на 40,9 працэнта больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Калі раней на рынак гэтай краіны пастаўляліся толькі цэлюлоза, папера і кардон, то сёння ў дадатак яшчэ экспартуюцца піламатэрыялы і фанера. У бягучым годзе доля адгрузак у Кітай у агульным аб'ёме экспарту ўзрасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з 8,6 працэнта да 12,8 працэнта", - сказала Ружэна Навіцкая.

У канцэрне лічаць Кітай адным з найбольш перспектыўных рынкаў збыту. "Гэтаму садзейнічаюць трывалыя ўзаемасувязі і ўсебаковае ўзаемадзеянне, што ўсталявалася паміж Беларуссю і Кітаем. Кітайскія партнёры бачаць у беларускіх прадпрыемствах вялікі патэнцыял і актыўна ідуць на супрацоўніцтва ў знешнеэканамічнай дзейнасці", - падкрэсліла прэс-сакратар.

Вясной бягучага года для экспарту ў Кітай беларускай цэлюлозы пачала працаваць новая лагістычная схема прамой дастаўкі грузаў чыгуначным транспартам. ААТ "Светлагорскі ЦКК" ужо адправіла ў КНР каля 10 чыгуначных саставаў. Груз дастаўляецца пакупніку ўсяго за 16 сутак.

Прадпрыемствы канцэрна актыўна нарошчваюць сваю прысутнасць і на іншых рынках далёкага замежжа. Так, у 8 разоў вырас экспарт у Аўстрыю, у 6,5 раза ў ЗША, больш як у тры разы ў Індыю і Інданезію, у 2-2,5 раза ў Вялікабрытанію, Швейцарыю, Гану і Турцыю. Планамерна нарошчваюцца пастаўкі і на такія рынкі, як Бахрэйн, Канада, Ізраіль, Філіпіны. У студзені-чэрвені доля адгрузак у краіны далёкага замежжа ў параўнанні з першым паўгоддзем 2019 года вырасла з 49,9 працэнта да 51,8 працэнта (на 1,9 працэнтнага пункта).

Геаграфія экспарту прадпрыемстваў "Беллеспаперапрама" ў першым паўгоддзі ахапіла 58 краін. Пастаўлена прадукцыі амаль на $270 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі