
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў першым квартале 2023 года нарасцілі экспарт у Грузію на 16 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
"Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" развіваюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з партнёрамі з Грузіі. Па выніках першага квартала экспарт у гэту краіну павялічыўся на 16 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года", - расказалі ў прэс-службе.
Дэлегацыя канцэрна пабывала з рабочым візітам у Грузіі. Узначальваў дэлегацыю намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Пшонны. У яе склад таксама ўваходзілі прадстаўнікі ААТ "Івацэвічдрэў", РУП "Завод газетнай паперы", ААТ "Барысаўдрэў", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Беларускія шпалеры". У праграме візіту былі двухбаковыя сустрэчы з грузінскімі кампаніямі, прэзентацыя экспартнага патэнцыялу "Беллеспаперапрама", перагаворы па пытаннях пашырэння прадукцыі драўлянага домабудавання, плітнай і цэлюлозна-папяровай прадукцыі.-0-