
Фота з архіва
29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў 2022 годзе павялічылі экспарт у Свярдлоўскую вобласць у 1,7 раза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
"Дадатная дынаміка назіраецца і ў студзені гэтага года. Тэмп росту склаў амаль 180 працэнтаў да студзеня 2022 года", - расказалі ў прэс-службе.
У гэты рэгіён Расіі актыўна пастаўляецца мэбля, папера і кардон, шпалеры.
Беларусь з'яўляецца краінай - партнёрам міжнароднай выстаўкі "Інапрам", якая адбудзецца ў Екацярынбургу ў ліпені гэтага года. Плануецца, што ў выстаўцы прымуць удзел і прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам".-0-