Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" гатовы забяспечыць гандлёвыя сеткі папяровай упакоўкай у патрэбным аб'ёме - Назараў

Эканоміка 16.10.2019 | 15:03
Юрый Назараў. Фота з архіва
Юрый Назараў. Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" гатовы забяспечыць гандлёвыя сеткі папяровай упакоўкай у патрэбным аб'ёме, паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна Юрый Назараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі дастаткова вытворцаў упакоўкі. Напрыклад, магутнасці аднаго з нашых буйнейшых вытворцаў загружаны толькі на 50 працэнтаў, і амаль 40 працэнтаў прадукцыі экспартуецца ў Еўрасаюз. Таму сёння няма праблемы ў тым, каб на першых этапах задаволіць патрэбнасці гандлёвых сетак ва ўпакоўцы", - сказаў Юрый Назараў.

Паводле яго слоў, цана папяровай упакоўкі вышэйшая за поліэтыленавую, але гэта комплекснае пытанне: павялічыцца вытворчасць - зменшыцца сабекошт, а значыць, і цана. "Ствараць новыя вытворчасці сёння няма неабходнасці. Мы гатовы загрузіць існуючыя магутнасці. Пры гэтым будзем падстройвацца пад патрэбнасці. Трэба будзе - гатовы павялічыць аб'ёмы вытворчасці, у тым ліку за кошт мадэрнізацыі", - падкрэсліў старшыня канцэрна.

"Акрамя таго, патрэбны спецыяльныя віды паперы для вырабу ўпакоўкі, каб пашырыць асартымент. Плануем рэалізаваць праект па ўстаноўцы папераробнай машыны, хутчэй за ўсё на пляцоўцы Светлагорскага ЦКК, паколькі там ёсць свая цэлюлоза", - дадаў Юрый Назараў.

Як паведамлялася, пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю гандлёвыя аб'екты Беларусі абавязалі мець у наяўнасці мяшкі (пакеты), аднаразовы посуд, сталовыя прыборы з паперы. Такое рашэнне прынята для паэтапнага пераходу ад выкарыстання поліэтыленавай упакоўкі да экалагічна бяспечных матэрыялаў. Дзеянне пастановы распаўсюджваецца на магазіны з універсальным асартыментам тавараў, змешаныя, спецыялізаваныя і вузкаспецыялізаваныя, кіёскі, павільёны, гандлёвыя аб'екты, размешчаныя на аўтазаправачных станцыях, і інш. Такім чынам, пакупнікі змогуць выбіраць від упакоўкі - традыцыйную поліэтыленавую або папяровую.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.