ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2020, 11:42

Прадпрыемствы "Беллегпрама" ў III квартале павялічылі чысты прыбытак і рэнтабельнасць

Фота з архіва
Фота з архіва

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Швейныя і трыкатажныя прадпрыемствы "Беллегпрама" за студзень - верасень 2020 года павялічылі чысты прыбытак і рэнтабельнасць, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

"За дзевяць месяцаў бягучага года трыкатажныя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру канцэрна, атрымалі чысты прыбытак у памеры Br46,5 млн (на Br12 млн больш, чым у аналагічным перыядзе 2019 года), швейныя прадпрыемствы - у суме Br13,9 млн (на Br3,3 млн больш, чым у студзені - верасні мінулага года)", - расказалі ў прэс-службе.

Рэнтабельнасць продажаў у швейнай галіне за трэці квартал склала 16,7 працэнта (12,5 працэнта ў аналагічным перыядзе 2019 года), у трыкатажнай - 13 працэнта (11,4 працэнта ў студзені - верасні мінулага года).

Узрасла і рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі: у трыкатажнай галіне - да 15,6 працэнта (супраць 14 працэнтаў), па швейнай галіне - да 20,2 працэнта (супраць 15,5 працэнта за дзевяць месяцаў мінулага года).

У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 96 арганізацый, 76 з якіх - прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая. Яны выпускаюць 60 працэнтаў агульнага аб'ёму тавараў лёгкай прамысловасці Беларусі і 21 працэнт агульнага аб'ёму айчынных нехарчовых тавараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі