Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 кастрычніка 2018, 18:05

Прадпрыемствы "Беллегпрама" прадставяць Беларусь на "Еўразійскім тыдні" ў Арменіі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" прадставяць Беларусь на Міжнародным форуме "Еўразійскі тыдзень", які пройдзе 22-24 кастрычніка ў Ерэване (Арменія). Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

У выставачнай экспазіцыі "Беллегпрама" будуць прадстаўлены два прадпрыемствы - ААТ "8 Сакавіка" і ААТ "Галантэя".

Еўразійскі тыдзень - буйнейшы міжнародны дзелавы форум на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Мерапрыемства праводзіцца штогод з 2016 года.

У час цяперашняга форуму будзе арганізавана выстаўка, якая прадставіць экспартны патэнцыял кампаній краін ЕАЭС у шасці прыярытэтных галінах, сярод якіх арганічная сельская гаспадарка, высокатэхналагічная лёгкая прамысловасць, фармацэўтыка і медыцынскае абсталяванне, ювелірная галіна.

У фокусе ўвагі цяперашняга "Еўразійскага тыдня" - стварэнне спрыяльнага бізнес-клімату ў ЕАЭС, умацаванне вытворчых сувязей, развіццё экспартнага патэнцыялу, стварэнне прывабных умоў для замежных інвестараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі