Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2020, 11:45

Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" за І паўгоддзе пашырылі геаграфію экспарту на 18 краін

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам" за першае паўгодзезе пашырылі геаграфію экспартных паставак на 18 краін. Аб гэтым сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы на тэму развіцця харчовай прамысловасці заявіў кіраўнік ведамства Анатоль Бубен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За першае паўгоддзе канцэрнам выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі эфектыўнасці работы прадпрыемстваў. Экспарт у цэлым па канцэрне выкананы на 105 працэнтаў. За паўгоддзе прыбавілі 18 краін. Сёння пастаўкі ажыццяўляюцца ў 58 дзяржаў свету. Пачалася работа па арганізацыі гандлёвага прадстаўніцтва канцэрна ў Кітаі", - расказаў прадстаўнік "Белдзяржхарчпрама".

Упершыню дасягнута дамоўленасць аб пастаўках айчыннага цукру ў Кітай. Першая партыя памерам 10 тыс. т цукру будзе адгружана ў бліжэйшы час. "І кантракт ёсць на наступныя 10 тыс. т", - адзначыў Анатоль Бубен. Паводле яго даных, праблем з рэалізацыяй цукру няма, увесь выпускаемы заводамі аб'ём распісаны да канца сезона.

Кіраўнік канцэрна падкрэсліў, што ўсё гэта пацвярджае правільнасць прынятага кіраўніком дзяржавы рашэння аб неўвядзенні каранцінных мер ва ўмовах пандэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі