Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 красавіка 2024, 16:22

Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" ў I квартале нарасцілі экспарт прадукцыі больш як на 25 працэнтаў

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" па выніках першага квартала нарасцілі экспарт прадукцыі больш як на 25 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў у час адкрыцця праекта "Зробiм разам", арганізаванага з мэтай папулярызацыі беларускай прадукцыі сярод насельніцтва пры падтрымцы "Белдзяржхарчпрама", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
"У прадпрыемстваў канцэрна год пачаўся нядрэнна. Па выніках работы за першы квартал бягучага года аб'ём вытворчасці выпускаемай прадукцыі павялічыўся больш як на 6,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Тэмпы росту экспарту таксама паказваюць істотную дынаміку - рост больш як на 25 працэнтаў", - сказаў Алег Жыдкоў.

Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб запатрабаванасці выпускаемай прадукцыі, аб правільным курсе па выбудоўванні канкурэнтаздольнасці. "Мы робім сваю работу якасна, з любоўю і сумленна", - падкрэсліў кіраўнік канцэрна.

"Зробiм разам" - сумесны праект вытворцаў харчовай прадукцыі і лідараў меркаванняў у інтэрнэт-супольнасцях. На працягу двух месяцаў блогеры будуць цесна ўзаемадзейнічаць са спецыялістамі на прадпрыемствах, дзяліцца са сваёй мэтавай аўдыторыяй цікавымі фактамі і навінамі, праводзіць апытанні і творчыя конкурсы сярод падпісчыкаў. Лідары меркаванняў пазнаёмяцца з гісторыяй заводаў і фабрык, наведаюць вытворчыя цэхі і прымуць удзел у стварэнні новых прадуктаў.-0-
Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі