Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2023, 15:04

Прадпрыемствы Беларусі па выніках форуму ў Санкт-Пецярбургу прывезлі кантракты на больш як 15 млрд расійскіх рублёў

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Беларусі па выніках ІІ Беларускага харчовага форуму ў Санкт-Пецярбургу заключылі кантрактаў на суму больш за 15 млрд расійскіх рублёў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Завяршыўся ІІ Беларускі харчовы форум у Санкт-Пецярбургу. Паводле слоў Леаніда Зайца, беларускія прадпрыемствы заключылі кантрактаў на суму больш за 15 млрд расійскіх рублёў. "Гэта практычна ў тры разы вышэй, чым у мінулым годзе на аналагічным мерапрыемстве. У форуме прынялі ўдзел прадпрыемствы з розных рэгіёнаў Расіі - Мурманская, Архангельская, Валагодская вобласці і іншыя. Практычна ўсе нашы прадпрыемствы, якія былі прадстаўлены, прыехалі з заключанымі дагаворамі", - падкрэсліў ён.

Харчовы форум прайшоў 14 і 15 сакавіка. Яго мэта - павелічэнне паставак прадуктаў харчавання з Рэспублікі Беларусь у рознічныя гандлёвыя сеткі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі